Кніга выбраных вершаў і замоваў Андрэя Адамовіча «Дзень паэзіі смерці дзень», відаць, адзіная ў свеце паэтычная кніга, у якой слова «цыркуль» і «астралябія» ўжываюцца часцей, чым слова «каханне». У кнігу ўвайшлі вершы, прыдуманыя аўтарам з 4 па 11 гады ХХІ стагоддзя. Кніга прызначаная вузкаму колу аматараў паэзіі. Аўдыёдатак змяшчае пакладзеныя на музыку запісы вершаў у выкананні беларускіх паэтаў і аўтара.