У зборніку «Вір» прадстаўлены выбраныя вершы 1997-2017 гадоў. Зборнік складаецца з чатырох тэматычных раздзелаў. У раздзел «Непаўторнае» ўвайшлі вершы пра нашу адзіную і непаўторную Бацькаўшчыну. «Музыка штодня» – гэта жыццёвыя перажыванні і думкі, якія прыходзяць кожны дзень пад уплывам розных падзей і эмоцый. Любоўная лірыка прадстаўлена ў раздзеле «У промнях пачуцця». Завяршаецца зборнік вянком англійскіх санетаў «Божае святло», у якім душэўныя перажыванні закаханага юнака пераплятаюцца з пошукам свайго жыццёвага шляху і імкненнем да чысціні і святла.