Гэтая кніга — не парадны партрэт у залатой раме класіка беларускай літаратуры Міхася Стральцова, а хутчэй мазаічная выява ў поўны рост, складзеная з дзесяткаў каляровых шкельцаў, у якіх адбілася і захавалася для нашчадкаў размаітае жыццё выдатнага творцы. Успаміны 34 аўтараў, раней не публікаваныя лісты пісьменніка, невядомыя архіўныя тэксты.