Калідаса ўважаецца за найвялікшага санскрыцкага паэта. Яго лірычная паэма “Воблачны вястун” ёсць шэдэўрам не толькі індыйскай, але і сусветнай літаратуры. Беларускае выданне ўлучае паэтычны пераклад, а таксама ўвагі да яго, якія дапамогуць чытачу лепей ацаніць Калідасаў геній.