Падарункавае выданне народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921—2004) склалі раман “Вазьму твой боль” і аповесць “Гандлярка і паэт”. У рамане “ваенная тэма разгортваецца не сама па сабе, а ў жывой сувязі з сучаснасцю, даючы магчымасць больш поўна і пераканаўча раскрыць характар герояў і абставіны, у якіх яму даводзіцца жыць і дзейнічаць” (У. Гніламёдаў). Аповесць жа, асноўная тэма якой – каханне, вайна і жанчына на вайне, “сапраўды выдатны твор беларускай літаратуры, пазначаны выразным наватарствам, грамадзянскай смеласцю пісьменніка і высокім мастацкім узроўнем увасаблення творчай задумы”.