Можна сказаць, што гэта аповед пра разбурэнне Дрэздэна, але тады застаецца пытанне, што рабіць з зялёнымі чалавечкамі і іх роднай планетай Тральфамадор. Можна сказаць, што гэта суцэльная фантастыка, але так сталася, што Дрэздэн у Другую сусветную напраўду разбурылі і Курт Вонэгут быў аднім з нешматлікіх амерыканскіх ваеннапалонных, якія перажылі бамбаванне ў лютым 1945 года.