Кнігу «Бесапатам» вядомага празаіка Юрыя Станкевіча складаюць напісаныя ў розныя гады раман «Любіць ноч — права пацукоў», аповесці «Апладненне ёлупа», «Лавец святла поўні», «Бесапатам», а таксама некалькі апавяданняў. Творы аўтара яшчэ падчас ранейшых публікацый выклікалі вялікі чытацкі розглас і шматлікія вострыя спрэчкі. Для празаічных рэчаў, прадстаўленых у кнізе, характэрныя напружаны сюжэт, алегарычнасць, прытчавасць, няпростыя, часам шокавыя сітуацыі і развагі пра будучыню. Праблемы, якія ставіць аўтар, выходзяць далёка за ўнутрыбеларускі кантэкст і тычацца лёсу еўрапейскай цывілізацыі.