«Балтыйскія шкарпэткі» — гэта дзесяць гісторый, у якіх персанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасветным агнём, і бывае, што толькі смешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусцішы.
Казкі на мяжы жахлівіка і прыпавесці, паўночнай містыкі і біблейскага аповеду.
Заснавана на рэальных падзеях,усе супадзенні не выпадковыя.