Муніцыпальныя службы намагаюцца зруйнаваць твой дом, каб пабудаваць на яго месцы новы аўтамабільны праезд, а галактычныя камунальнікі, пракладаючы міжзоркавую трасу, у сваю чаргу, мерацца ўчыніць тое самае з тваёй планетай. Самая пара ўцякаць з роднай Зямелькі!
Увазе чытача прапануецца сусветна вядомы раман брытанскага пісьменніка і сцэнарыста Дугласа Адамся (1952 – 2001). «Аўтаспынам па Галактыцы» – адна з вяршыняў жанра іранічнай фантастыкі.