Паданне пра Шакунталу займае важнае месца ў індыйскай літаратуры. Менавіта паводле яе сына Бгараты Індыя была яшчэ ў старажытнасці названая Bhārata, ці «Зямля Бгараты». Цяпер гэта адна з афіцыйных назваў краіны. У дадзенай кнізе змешчаны два пераклады: першы — арыгінальны аповед пра Шакунталу з Магабгараты; другі — яго апрацоўка ў выглядзе п’есы «Шакунтала пазнаная», створаная найвялікшым санскрыцкім паэтам Калідасам.