Новая кніга апавяданняў Андрэя Латыгольца.
“Мінск – даволі кансерватыўны горад”, – сказаў вакаліст гурта Haujob Даніэль Маер, калі прыязджаў да нас з канцэртам. Мінск нечым нагадаў яму нямецкі горад часоў ГДР. Бадай, я з ім пагаджуся. Калі заехаць у цэнтр горада, амаль паўсюль цябе сустрэнуць гэтыя аднастайныя пяціпавярховікі з вялікімі вокнамі і маленькімі балкончыкамі – так званы сталінскі ампір. Дарэчы, калі сам “правадыр народаў” першы і адзіны раз наведаў Мінск, і тое праездам у 1945 годзе, то, убачыўшы адны толькі руіны, сказаў: “Мінску – быць”. І так, з яго лёгкай рукі, разбураны вайной горад ператварыўся ў тое, што мы маем цяпер: шырокія плошчы і прасторныя вуліцы, якіх вы не ўбачыце анідзе ў Еўропе.
Мне падабаецца Мінск, я люблю гэты горад, я жыву ў ім.