Чытаючы першую частку кнігі, вы здзейсніце захапляльнае падарожжа ў часе. З Полацкай зямлі эпохі Рагвалода і Рагнеды, Усяслава Чарадзея і Еўфрасінні вы трапіце ў іншыя старажытнабеларускія княствы — Смаленскае і Тураўскае, а затым — у Вялікае Княства Літоўскае. У гэтай магутнай дзяржаве, якая ў часы росквіту распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора, панавала беларуская культура, а нашая мова была дзяржаўнаю. На ёй гаварылі вялікія князі ды магнаты, на ёй пісалі законы і вялі дыпламатычнае ліставанне, складалі летапісы і друкавалі кніг.