«У гэтую кнігу можна ўвайсці праз 4 розныя дзьверы. Выйсця зь яе няма аніякага.
Вы ўваходзіце ў раман, калі ўпэўненыя, што ўсё ў свеце мусіць мець свой сэнс і свае мейсца.
Вы ўваходзіце ў кнігу гісторыяў, калі перакананыя, што ня варта склейваць у адно чарапкі ад розных вазонаў.
Вы ўваходзіце ў філязафічны трактат, калі вы ня ў чым не перакананыя й ня ўпэўненыя.
Вы ўваходзіце ў практычны дапаможнік па кітайскай народнай гульні ў інь і ян, калі адчуваеце, што няма каму быць у чымсьці перакананым альбо ўпэўненым».