Нас было чацвёра: Джордж, Ўільям Сам’юэль Гарыс, ваш пакорлівы служка і Манмарансі. Мы сядзелі ў гасцёўні, палілі люлькі і наракалі на свой стан здароўя. Ці, дакладней, на свой стан нездароўя.
Пачуваліся мы развалінамі, і гэта нас моцна
трывожыла. Гарыс паведаміў: часам на яго навальваецца гэткая млосць, што ён не
чуе, дзе верх, а дзе ніз. Але Джордж запярэчыў, што сапраўдная млоснасць
чапляецца да яго і што менавіта ён – а не нехта там яшчэ! – страціў кантроль
над сітуацыяй.
Што да мяне, то ў мяне ўсё пагана з пячонкай.
Адкуль мне стала вядома? Дык я ж прачытаў суправаджальны буклет да скрынкі з
таблеткамі. У буклеце падрабязна пералічылі сімптомы хворай пячонкі. У сябе я
знайшоў іх усе.
О як. Не магу прайсці паўз рэкламу якога-небудзь
медыкаменту і не зрабіць адназначнай высновы: “Я таксама на гэта хворы”. Да
таго ж у найбольш небяспечнай, жахлівай форме. І кожны раз дыягназ
стопрацэнтова адпавядае знойдзеным мною ў сабе сімптомам і адчуванням!
Памятаю, пайшоў я аднойчы ў бібліятэку Брытанскага музея, каб прачытаць пра лекаванне адной дробнай немачы, якую я хапянуў, мусіць, праз сянніцу. Узяўшы даведнік, агораў патрэбныя старонкі. І неяк неўпрыцям стаў гартаць старонкі даведніка далей, гэтак пакрысе ўцягваючыся ў вывучэнне іншых хвароб. Першым трапіў на вока нейкі смерцяносны біч-жываглот. Прагледзеўшы палову спіса папярэдніх сімптомаў, я раптам усвядоміў, што маю іх усе.
На імгненне я выпрастаўся, зледзянелы ад жуды. У
роспачы я стаў гартаць даведнік далей. Натрапіў на артыкул “Брушны тыфус”.
Прачытаўшы ўсе адзнакі, высветліў: і на гэтую пошасць я безумоўна таксама
хворы. Хварэю, не ведаючы пра яе, ужо колькі месяцаў. Тады я паспрабаваў
дазнацца, што там у мяне яшчэ. Разгарнуў даведнік на “скоках Святога Віта”. Як
і чакалася, я пакутую на іх – ад макаўкі да пят.
Мне нават зрабілася цікава. Я стаў вывучаць свой
выпадак руплівей. Каб вызнаць усё ад дошчачкі да дошчачкі, проста прайшоўся па
алфавіце. Прачытаў пра бранхіт,
зразумеў, што ў мяне баліць горла, а крытычная стадыя пачнецца праз які
тыдзень. Васкуліт, даведаўся я з
палёгкай, хапіў мяне ў лёгкай форме, – гэта дазволіць мне працягнуць яшчэ
некалькі гадкоў. Гепатыт? Ёсць то
ёсць, родненькі! Прычым з цяжкімі ўскладненнямі! Дыфтэрыю я, здаецца, успадкаваў ад мамы з таткам…
Я сумленна цярэбіўся праз усе дваццаць шэсць
літар ангельскага алфавіту і, зрэшты, прыйшоў да высновы, што адзіная немач,
якой у мяне няма, – гэта амазалеласць.
Спярша нават зрабілася крыўдна. Амазалеласць! Проста нейкая абраза! Чаму гэта ў кожнай пакаёўкі на каленках ёсць, а вось у мяне, пацыента ў самым росквіце, ды раптам няма? Што за пякучая несправядлівасць?! Аднак па некаторым часе я расслабіўся. Нагадаў самому сабе, што пакутую на ўсе астатнія, вядомыя медыцыне ды біялогіі, захворванні, пошасці й разлады. І адразу ж палагаднеў. Вырашыў – сяк-так перабуду ўжо без мазалёў.
…Затое падагра, ды яшчэ ў сваёй
найгнюснейшай стадыі, спасцігла мяне, а да майго ведама ніхто і не давёў. Язва
кішкі-дванасткі, як высвятляецца, у мяне зеўрае змалку. Пасля язвы хваробы ў
кніжцы скончыліся, таму я вырашыў: такой бяды, хопіць.
Я сядзеў у одуме. Мне прыйшло да
галавы: бач ты, з медыцынскага гледзішча я хадзячы унікум, знаходка для
ўніверсітэцкіх заняткаў! Студэнтам больш не давядзецца праходзіць медыцынскую
практыку ў шпіталях – цяпер у іх ёсць я! Усё, што ім зараз трэба зрабіць, –
гэта пазавіхацца вакол мяне, і канец – маеш дыплом!
Потым я зрабіў прыблізны падлік,
колькі гадоў мне засталося. Паспрабаваў зладзіць сабе медагляд – і памацаў
пульс. Цішыня. Потым, праўда, нешта там запульсавала. Я дастаў гадзіннік, каб
засячы час. Налічыў сто сорак сем удараў за хвіліну. Паклаў руку на сэрца. Зноў
цішыня. Сэрца спынілася. Давялося паверыць самому сабе на слова, што сэрца ў
мяне ёсць і што яно ўсё ж б’ецца. Але ж руку на адсячэнне я б не даў. Потым я
паляпаў сябе па грудзіне, ад маёй, з дазволу сказаць, таліі ажно да шыі. Потым
крыху адхіліўся па рабрынах у бокі, і пасля – па спіне, крыху ніжэй за
патыліцу. Аднак зноў нічога не адчуў і не намацаў. Паспрабаваў глянуць на язык
і высалапіў яго штомоцы. Заплюшчыўшы адно вока, паспрабаваў абгледзець язык
другім. Але ўбачыў толькі кончык. Адзінае, што мне ўдалося заўважыць, – да
ўсяго я яшчэ хворы на шкарлаціну.
У чытальную залу я ўваходзіў здаровым
шчасліўцам. А выпаўзаў адтуль вартым жалю трухляком.
Я вырашыў пайсці
да лекара. Ён мой знаёмы, і калі мне падаецца, што я хворы, ён мацае мне пульс,
абглядае язык, балбоча пра надвор’е і не бярэ за гэта ні шэлега. Мне
падумалася, што годна яму аддзячу, калі наведаю першым менавіта яго.
“Што трэба медыкам, – разважаў я, – дык гэта практыка. І вось мой
таварыш-лекар можа прыдбаць мяне. З мяне ён атрымае больш практыкі, чым са ста
пяцісот іншых шараговых пацыентаў, у якіх можна нашкрэбсці максімум адну-дзве кволенькія
хваробкі”.
Я
прыйшоў да свайго лекара. Ён запытаўся:
–Што
ў цябе баліць?
Я
адказаў:
–
Мілы мой дружа! Я не буду красці твой час, апавядаючы, што ў мяне баліць і якія
хваробы я маю. Жыццё надта кароткае, і я магу памерці яшчэ да таго, як скончу
аповед. Але я скажу табе, сябра, чаго ў мяне няма. У мяне няма амазалеласці.
Чаму ў мяне яе няма – ат, невядома. Прымі як дадзенае – няма і ўсё тут. А вось
УСЮ РЭШТУ я маю.
І
апавёў таварышу, як уся праўда выйшла наверх.
Пасля
мой сябра папрасіў адкрыць рот і зазірнуў усярэдзіну. Учапіўся ў запясце. І
калі я зусім не чакаў, раптоўна баднуў мяне ў грудзіну – далібог, падступны
ўчынак! Пасля гэтага ён сеў за стол, выпісаў рэцэпт, згарнуў яго ў дзве столкі
і працягнуў мне. Я запхнуў паперку ў кішэню і выйшаў з кабінета.
Рэцэпта
я не разгортваў. Я адразу панёс яго ў найбліжэйшую аптэку і ўручыў там фармаколагу.
Той, прачытаўшы паперку, вярнуў яе мне, сказаўшы, што з гэтым не да яго. Я
абурыўся:
– Вы
фармаколаг ці хто?
Ён
адказаў:
– Тут
аптэка. Калі б тут былі па сумяшчальніцтве гастраномія або пансіянат, я б вам
дапамог. Бачыце, мне і самому часам не вельмі падабаецца, што ў мяне ёсць
ліцэнзія толькі на гандаль лекамі.
Я
разгарнуў рэцэпт. Там было напісана:
400 грам біфштэксу з 0,5 светлага піва, 3 разы на дзень. 15 кіламетраў пехам, шторанку, раз на дзень. 1 пасцель, прымаць аб 11-й вечара, раз на ноч. І не тлумі, дружа, сабе голаў рэчамі, у якіх ні халеры не петрыш!
Стуль
я трымаюся гэтых рэкамендацый. Вынікі – самыя паспяховыя. Выдае на тое, што я
ўратаваў сабе жыццё, бо яно, як бачыце, усё яшчэ працягваецца.
Лонгрыд з гумарам: Трое ў чоўне, і пёс з імі
Беларускі пераклад аповесці Джэрома Клапка Джэрома «Трое ў чоўне, і пёс з імі» (Three Men in a Boat (To Say Nothing of the Dog).
Чытаем урывак і набываем кнігу
Пераклад з ангельскай Павала Касцюкевіча.
Першы раздзел
Нас было чацвёра: Джордж, Ўільям Сам’юэль Гарыс, ваш пакорлівы служка і Манмарансі. Мы сядзелі ў гасцёўні, палілі люлькі і наракалі на свой стан здароўя. Ці, дакладней, на свой стан нездароўя.
Пачуваліся мы развалінамі, і гэта нас моцна трывожыла. Гарыс паведаміў: часам на яго навальваецца гэткая млосць, што ён не чуе, дзе верх, а дзе ніз. Але Джордж запярэчыў, што сапраўдная млоснасць чапляецца да яго і што менавіта ён – а не нехта там яшчэ! – страціў кантроль над сітуацыяй.
Што да мяне, то ў мяне ўсё пагана з пячонкай. Адкуль мне стала вядома? Дык я ж прачытаў суправаджальны буклет да скрынкі з таблеткамі. У буклеце падрабязна пералічылі сімптомы хворай пячонкі. У сябе я знайшоў іх усе.
О як. Не магу прайсці паўз рэкламу якога-небудзь медыкаменту і не зрабіць адназначнай высновы: “Я таксама на гэта хворы”. Да таго ж у найбольш небяспечнай, жахлівай форме. І кожны раз дыягназ стопрацэнтова адпавядае знойдзеным мною ў сабе сімптомам і адчуванням!
Памятаю, пайшоў я аднойчы ў бібліятэку Брытанскага музея, каб прачытаць пра лекаванне адной дробнай немачы, якую я хапянуў, мусіць, праз сянніцу. Узяўшы даведнік, агораў патрэбныя старонкі. І неяк неўпрыцям стаў гартаць старонкі даведніка далей, гэтак пакрысе ўцягваючыся ў вывучэнне іншых хвароб. Першым трапіў на вока нейкі смерцяносны біч-жываглот. Прагледзеўшы палову спіса папярэдніх сімптомаў, я раптам усвядоміў, што маю іх усе.
На імгненне я выпрастаўся, зледзянелы ад жуды. У роспачы я стаў гартаць даведнік далей. Натрапіў на артыкул “Брушны тыфус”. Прачытаўшы ўсе адзнакі, высветліў: і на гэтую пошасць я безумоўна таксама хворы. Хварэю, не ведаючы пра яе, ужо колькі месяцаў. Тады я паспрабаваў дазнацца, што там у мяне яшчэ. Разгарнуў даведнік на “скоках Святога Віта”. Як і чакалася, я пакутую на іх – ад макаўкі да пят.
Мне нават зрабілася цікава. Я стаў вывучаць свой выпадак руплівей. Каб вызнаць усё ад дошчачкі да дошчачкі, проста прайшоўся па алфавіце. Прачытаў пра бранхіт, зразумеў, што ў мяне баліць горла, а крытычная стадыя пачнецца праз які тыдзень. Васкуліт, даведаўся я з палёгкай, хапіў мяне ў лёгкай форме, – гэта дазволіць мне працягнуць яшчэ некалькі гадкоў. Гепатыт? Ёсць то ёсць, родненькі! Прычым з цяжкімі ўскладненнямі! Дыфтэрыю я, здаецца, успадкаваў ад мамы з таткам…
Я сумленна цярэбіўся праз усе дваццаць шэсць літар ангельскага алфавіту і, зрэшты, прыйшоў да высновы, што адзіная немач, якой у мяне няма, – гэта амазалеласць.
Спярша нават зрабілася крыўдна. Амазалеласць! Проста нейкая абраза! Чаму гэта ў кожнай пакаёўкі на каленках ёсць, а вось у мяне, пацыента ў самым росквіце, ды раптам няма? Што за пякучая несправядлівасць?! Аднак па некаторым часе я расслабіўся. Нагадаў самому сабе, што пакутую на ўсе астатнія, вядомыя медыцыне ды біялогіі, захворванні, пошасці й разлады. І адразу ж палагаднеў. Вырашыў – сяк-так перабуду ўжо без мазалёў.
…Затое падагра, ды яшчэ ў сваёй найгнюснейшай стадыі, спасцігла мяне, а да майго ведама ніхто і не давёў. Язва кішкі-дванасткі, як высвятляецца, у мяне зеўрае змалку. Пасля язвы хваробы ў кніжцы скончыліся, таму я вырашыў: такой бяды, хопіць.
Я сядзеў у одуме. Мне прыйшло да галавы: бач ты, з медыцынскага гледзішча я хадзячы унікум, знаходка для ўніверсітэцкіх заняткаў! Студэнтам больш не давядзецца праходзіць медыцынскую практыку ў шпіталях – цяпер у іх ёсць я! Усё, што ім зараз трэба зрабіць, – гэта пазавіхацца вакол мяне, і канец – маеш дыплом!
Потым я зрабіў прыблізны падлік, колькі гадоў мне засталося. Паспрабаваў зладзіць сабе медагляд – і памацаў пульс. Цішыня. Потым, праўда, нешта там запульсавала. Я дастаў гадзіннік, каб засячы час. Налічыў сто сорак сем удараў за хвіліну. Паклаў руку на сэрца. Зноў цішыня. Сэрца спынілася. Давялося паверыць самому сабе на слова, што сэрца ў мяне ёсць і што яно ўсё ж б’ецца. Але ж руку на адсячэнне я б не даў. Потым я паляпаў сябе па грудзіне, ад маёй, з дазволу сказаць, таліі ажно да шыі. Потым крыху адхіліўся па рабрынах у бокі, і пасля – па спіне, крыху ніжэй за патыліцу. Аднак зноў нічога не адчуў і не намацаў. Паспрабаваў глянуць на язык і высалапіў яго штомоцы. Заплюшчыўшы адно вока, паспрабаваў абгледзець язык другім. Але ўбачыў толькі кончык. Адзінае, што мне ўдалося заўважыць, – да ўсяго я яшчэ хворы на шкарлаціну.
У чытальную залу я ўваходзіў здаровым шчасліўцам. А выпаўзаў адтуль вартым жалю трухляком.
Я вырашыў пайсці да лекара. Ён мой знаёмы, і калі мне падаецца, што я хворы, ён мацае мне пульс, абглядае язык, балбоча пра надвор’е і не бярэ за гэта ні шэлега. Мне падумалася, што годна яму аддзячу, калі наведаю першым менавіта яго.
“Што трэба медыкам, – разважаў я, – дык гэта практыка. І вось мой таварыш-лекар можа прыдбаць мяне. З мяне ён атрымае больш практыкі, чым са ста пяцісот іншых шараговых пацыентаў, у якіх можна нашкрэбсці максімум адну-дзве кволенькія хваробкі”.
Я прыйшоў да свайго лекара. Ён запытаўся:
–Што ў цябе баліць?
Я адказаў:
– Мілы мой дружа! Я не буду красці твой час, апавядаючы, што ў мяне баліць і якія хваробы я маю. Жыццё надта кароткае, і я магу памерці яшчэ да таго, як скончу аповед. Але я скажу табе, сябра, чаго ў мяне няма. У мяне няма амазалеласці. Чаму ў мяне яе няма – ат, невядома. Прымі як дадзенае – няма і ўсё тут. А вось УСЮ РЭШТУ я маю.
І апавёў таварышу, як уся праўда выйшла наверх.
Пасля мой сябра папрасіў адкрыць рот і зазірнуў усярэдзіну. Учапіўся ў запясце. І калі я зусім не чакаў, раптоўна баднуў мяне ў грудзіну – далібог, падступны ўчынак! Пасля гэтага ён сеў за стол, выпісаў рэцэпт, згарнуў яго ў дзве столкі і працягнуў мне. Я запхнуў паперку ў кішэню і выйшаў з кабінета.
Рэцэпта я не разгортваў. Я адразу панёс яго ў найбліжэйшую аптэку і ўручыў там фармаколагу. Той, прачытаўшы паперку, вярнуў яе мне, сказаўшы, што з гэтым не да яго. Я абурыўся:
– Вы фармаколаг ці хто?
Ён адказаў:
– Тут аптэка. Калі б тут былі па сумяшчальніцтве гастраномія або пансіянат, я б вам дапамог. Бачыце, мне і самому часам не вельмі падабаецца, што ў мяне ёсць ліцэнзія толькі на гандаль лекамі.
Я разгарнуў рэцэпт. Там было напісана:
400 грам біфштэксу з 0,5 светлага піва, 3 разы на дзень.
15 кіламетраў пехам, шторанку, раз на дзень.
1 пасцель, прымаць аб 11-й вечара, раз на ноч.
І не тлумі, дружа, сабе голаў рэчамі, у якіх ні халеры не петрыш!
Стуль я трымаюся гэтых рэкамендацый. Вынікі – самыя паспяховыя. Выдае на тое, што я ўратаваў сабе жыццё, бо яно, як бачыце, усё яшчэ працягваецца.