Сабарлі найлепшыя моманты з нашых падарожжаў у 2019 годзе. Гарады, мястэчкі, сотні кіламетраў, дзясяткі мерапрыемстваў і самая крутая публіка ў свеце — Вандроўная Кнігарня, усё толькі пачынаецца.
Гальшаны — 5 кастрычніка
Першая кропка нашага маршруту — Гальшаны, з яго самым літаратурным замкам Беларусі, які ўжо даўно не чорны. Разам з намі быў Альгерд Бахарэвіч і Лілія Ільюшына. ⠀
Альгерд БахарэвічЛілія Ільюшына
Гродна — 19 кастрычніка
Марыя Пушкіна, Ігар Бабкоў і мы — каралеўскі горад сустрэў нас добрым надвор’ем і класнай публікай. Дзякуй партнёрам «Этнакрама «Цудоўня».
Ігар БабкоўМарыя Пушкіна
Маладзечна — 9 лістапада
«Маладзечна, што табе цікава?» Намагаліся адказаць на галоўнае пытанне вандроўкі разам з Марынай Шодай і Севярынам Квяткоўскім.
Марына ШодаСевярын Квяткоўскі
Орша і Смаляны — 30 лістапада
У апошні дзень восені прымалі ўдзел у першым «Фестывалі памяці Ўладзіміра Караткевіча». Фестываль арганізаваў Беларускі ПЭН-Цэнтр разам з Аршанскай філіяй Таварыства беларускай мовы. Ну а мы, у сваю чаргу, прывезлі аўтараў, аўтарак і кнігі.
Барысаў — 11 снежня
Пасля Гальшан, Гародні, Маладзечна, Смалян і Оршы, Вандроўная Кнігарня, разам з Ігарам Бабковым і Валянцінам Акудовічам, завітала ў Барысаў да наведнікаў курсаў «Мова Нанова».
Вандроўная Кнігарня ў 2019 — лепшае
Сабарлі найлепшыя моманты з нашых падарожжаў у 2019 годзе. Гарады, мястэчкі, сотні кіламетраў, дзясяткі мерапрыемстваў і самая крутая публіка ў свеце — Вандроўная Кнігарня, усё толькі пачынаецца.
Гальшаны — 5 кастрычніка
Першая кропка нашага маршруту — Гальшаны, з яго самым літаратурным замкам Беларусі, які ўжо даўно не чорны. Разам з намі быў Альгерд Бахарэвіч і Лілія Ільюшына.
⠀