Мы публікуем тэкст Таццяны Шчытцовай, доктара філасофскіх навук, што ўпершыню прагучаў у Кнігарні Логвінаў 15 снежня 2017 года падчас вечара ў гонар Алеся Разанава. Гэты тэкст, «Аб трыванні», — філасофскі водгук на версэт Разанава «Палёт».
Таццяна Шчытцова: «Так сложилось, что я довольно поздно открыла для себя творчество Алеся Рязанова, и это, конечно, было для меня, как для всех здесь присутствующих, невероятным потрясением, прежде всего — сама эта запредельная сверхчеловеческая мощь беларусского языка.
И в день рождения Алеся Степановича я написала в фейсбуке, простите за этот каламбур, что «беларусский стоило бы выучить только за то, что на нём говорит Рязанов» — люди более старшего поколения знают, откуда это, на что здесь аллюзия. Действительно, по моим ощущениям, поэзия Рязанова — это такая физика и метафизика беларусского языка. И вот это «дакрананне да невядомага» здесь осуществляется таким способом, который, я думаю, не может оставить равнодушным ни одного мыслящего, ни одного чуткого человека, чем бы он ни занимался.
Я хочу прочитать версет из тома «Auf dieser Erde / На гэтай зямлі», версет «Палёт». І — мой філасофскі водгук на гэты цудоўны тэкст — на беларускай мове».
Алесь Разанаў
Палёт
Дакуль мне яшчэ трываць?
Птах, з якім я лячу праз імглістую бездань часу, з няволі — у вызваленне, са скрухі — у радасць, з цемры — у светлыню, паварочвае да мяне галаву i кажа:
датуль, пакуль хопіць часу,
датуль, пакуль хопіць цябе самога,
датуль, пакуль хопіць нас…
Я кармлю птаха сваім целам,
паю сваёю крывёю
i перастаю ўжо адрозніваць, дзе ён, а дзе я, а дзе час…
Усё загойваецца на мне мае цела,
усё аджывае ўва мне мая кроў,
усё патрабуе птах сабе новай ежы,
Чалавек — гэта істота, якая можа абяцаць. — Так казаў Ніцшэ.
У гэтагай дэфініцыі ёсць адваротны бок: трэба чакаць абяцанага, чакаць цярпліва — трываць да таго часу, пакуль абяцанае не будзе выканана.
Чалавек — гэта істота, якая павінна цярпець, трываць. Цярпенне і пакуты з-за яго — адметныя рысы чалавечай сітуацыі — conditio humana.
Апраўдаць гэтыя пакуты можна толькі постфактум, пасля таго, як абяцанае — чаканае і жаданае — споўнілася. Тады усё было не дарма: не дарма пакутвалі, не дарма трывалі. Мазахісцкая тэлеалогія выканання: страла часу, якая патрабуе цярпення ад істоты, нацэленай у будучыню. — Прасякнуты гэтай стралой, чалавек апынаецца ў пастцы:
калі ніхто ніякіх абяцанняў не даваў і чакаць няма чаго, калі няма дзеля чаго трываць, калі будучыні няма, цярпенне канцуецца само сабой і робіцца безумоўным: жыццё апынаецца голым цярпеннем — церпіць само сябе і так вычэрпваецца, чэзне. Чалавек не можа жыць без будучыні, здзяйсення якога ён гатовы быў бы цярпліва чакаць. — Так мы звыкліся думаць і так мы звыкліся жыць, працятыя стралой часу, нацэленай у будучыню. Гатовыя цярпліва чакаць. Але не да бясконцасці. — «Я не гатовы чакаць вечна!» — «Дакуль мне яшчэ трываць?» — Так, гэта пытанне, такое пранізліва чалавечае, кажа пра тое, што нецярпенне з’яўляецца непазбежным у тэлеалогіі выканання, з якой звязвае сябе смяротны чалавек.
Версэт вызваляе з рамак гэтай падступнай тэлеалогіі. Палёт — гэта здзяйсненне без хэпі-энду, і ўсё ж маё цярпенне працягваецца тут як само зацвярджэнне жыцця, а не як яго нікчэмнае выгаранне. Сутарга нецярпення, якая набліжаецца з кожным новым пытаннем «дакуль» і на якую асуджаны кожны, хто закінуў пятлю чакання ў будучыню, абязброіваецца яшчэ да свайго з’яўлення, таму што — вось парадокс — палёт нерухомы!
«Дакуль мне яшчэ трываць?» — гэтае чалавечае, занадта чалавечае пытанне, — можа гаварыць пра маю стому, але толькі не пра нецярпенне, бо палёт доўжыцца ў нерухомасці. Праз гэты анталягічны парадокс («нерухомы палет») версэт дае іншае бачанне маёй чалавечай сітуацыі, і, адпаведна, — іншы адказ на такое звыклае пытанне: дакуль?
Палёт — гэта рэабілітацыя трывання. Ужо было сказана: нецярпенне — роднае дзіця тэлеалогіі выканання. Для тых, хто з’яўляецца яе закладнікамі, цярпенне часта становіцца невыносным — больш немагчымым, непрымальным. Тады чуюцца раздражнёныя крыкі «колькі можна трываць» і абвінавачванні ў пасіўнасці.
З гледзішча — з вышыні — палёту як новага апісання чалавечай сітуацыі, нецярпенне і раздражненне ўзнікаюць тады, калі губляецца сувязь з вымярэннем нерухомасці.
Версет выяўляе, па якіх прынцыпах рух смяротнага чалавечага жыцця — Auf dieser Erde (на гэтай зямлі) — можа быць звязаны з вымярэннем нерухомасці. — «Я лячу з няволі — у вызваленьне», бо няма вызвалення без няволі; «са скрухі — у радасць», бо няма радасці без скрухі; «з цемры — у светлыню», бо няма светлыні без цемры. Трываць значыць трымаць напрамак: з няволі — у вызваленьне, са скрухі — у радасць, з цемры — у светлыню. Трымаць напрамак: у гэтым нерухомасць, якая патрабуе намаганняў — трываласці.
Трымаць напрамак значыць здзейснівацца: задзейнічаць усю сябе — плоць, кроў, час — самаё жыцце. Такім чынам, палёт, які патрабуе ад мяне трываласці, — гэта сама жыццяздольнасть; трываласць і цярпенне — тое, што патрабуе ўсяго жыцця!
Хто ж такі птах? Гэта сама магчымасць звязаць разам, у адзін вузел, рух смяротнага чалавечага жыцця і нерухомасць, час і тое, што не мае часу.
Трываласць і ёсць гэты вузел: нерухомае намаганне альбо інтенсіўная нерухомасць.
Аб трыванні. Таццяна Шчытцова

i ўсё доўжыцца праз стагоддзі наш нерухомы палёт.
— З кнігі «На гэтай зямлі / Auf dieser Erde»
Таццяна Шчытцова
Аб трыванні