Loading Падзеі

« All Падзеі

  • This event has passed.

Kastuś Kalinoŭski ў Кнігарні Логвінаў

08.02.2016 а 19:00 - 21:00

Кастусь Каліноўскі

Беларускі Калегіюм і Кнігарня Логвінаў запрашаюць на прэзентацыю кнігі “Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі. Kastuś Kalinoŭski and the Nation-Building Process in Belarus” (Мінск, 2015).

На гісторыю сучаснай Беларусі велізарны ўплыў зрабіла постаць Кастуся Каліноўскага – але не толькі ягоная дзейнасць і ягоная рэальная “гістарычная асоба”, але й культурная легенда, што паўстала вакол яго самога і вакол паўстання 1863–1864 гг. Якую ролю ў фармаванні нацыянальнай ідэнтычнасці адыгрывае гістарычная навука, а якую – яго папулярная гераізацыя ды “гістарычная міфатворчасць”? Пытанні ўзаемадзеяння навуковага і папулярнага асэнсавання мінулага на прыкладзе адной з найярчэйшых падзеяў беларускае гісторыі абмяркоўваліся на міжнароднай канферэнцыі ў Лондане ў сакавіку 2014 г. Паводле матэрыялаў канферэнцыі і выйшла гэтая кніга.

У прэзентацыі бяруць удзел беларускія гісторыкі, культуразнаўцы, палітолагі:

  • Алесь Смалянчук, рэдактар кнігі, доктар гістарычных навук, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук,
  • Ірына Дубянецкая, доктар тэалогіі, акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіюма,
    Андрэй Казакевіч доктар палітычных навук (PhD), Беларускі калегіум, Інстытут “Палітычная сфера”,
  • Алесь Краўцэвіч, доктар гістарычных навук, Цэнтр беларускіх даследаванняў (Варшава),
  • Андрусь Унучак, кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі,
  • Язэп Янушкевіч, кандыдат філалагічных навук, літаратар.

Дэталі

Дата:
08.02.2016
Час:
19:00 - 21:00
Падзея Category:
Падзея Tags:
,
Сайт:
https://www.facebook.com/events/519668641536227/

Organizers

Беларускі Калегіюм
Кнігарня Логвінаў

Пляцоўка

Кнігарня Логвінаў
праспект Незалежнасці 37А
Мінск,
+ Google Мапа
Сайт:
lohvinau.by

Літаратурны дом Логвінаў © 2017 Усе правы абароненыя

Powered by WordPress