• Віленскі покер

    [18+] Рычард Гавяліс — Віленскі покер. Адцінак з кнігі

    Кананічны раман літоўскай літаратуры, перакладзены на ангельскую, французскую, латыскую ды македонскую, нарэшце выходзіць і па-беларуску. З’явіўшыся напярэдадні адраджэньня літоўскай незалежнасьці, «Віленскі покер» стаў пунктам адліку новай літоўскай літаратуры. Чытачы й крытыкі пагадзіліся, што раман «адважна і шчыра дасьледуе цёмныя закуткі літоўскай гісторыі й духоўнасьці». Супрацоўнікі Міністэрства будаўнічых матэрыялаў дадалі, што «каньюнктурная палітыка, пераплеценая з эротыкай, [...] Болей  →
  • Ганс Ульрых Гумбрэхт

    Як магчыма сёння разважаць пра існасць літаратуры. Ганс Ульрых Гумбрэхт

    …Мне падаецца, што, пакуль літаратуразнаўства захраслае паміж гэтымі дзвюма пазіцыямі, чые кантрасты і напружанні могуць нейтралізаваць адна адну, яму пагражае стагнацыя. Каб пераадолець гэтую пагрозу, якая ўжо часткова матэрыялізавалася, нам патрэбная “трэцяя пазіцыя”. Такую трэцюю пазіцыю ў анталогіі літаратуры, да якой я жадаю звярнуцца, можна найлепш праілюстраваць (вельмі нязручным для перакладу) нямецкім словам “настрой” (Stimmung). Паводле назвы кнігі “Чытанне дзеля сюжэта”, выкладзенай маім калегам з Ельскага ўніверсітэта Пітэрам Бруксам некалькі гадоў таму, я б хацеў прапанаваць, каб вытлумачальнікі ды гісторыкі літаратуры чыталі з настроем у думках. Гэта не ў апошнюю чаргу звязана з маёй упэўненасцю ў тым, што сёння большасць непрафесійных чытачоў, самі таго не ўсведамляючы, звяртаецца да тэкстаў менавіта з гэтай арыентацыяй.

    Болей  →
  • Вальжына Морт у Кнігарні Логвінаў

    Тры найлепшыя вершы Вальжыны Морт з кнігі “Эпідэмія ружаў”

    Паводле рэдактара кнігі Альгерда Бахарэвіча

    Болей  →
  • Простыя словы. Зміцер Вайцюшкевіч

    Зміцер Вайцюшкевіч — Простыя словы. Урывак з кнігі

    [2014-02-20, 16:45] Нарэшце даляцеў. Гадзіна і дзесяць хвілін – і ты ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск-2”. Нацыянальны аэрапорт – гэта пакуль што загучна сказана. Аэрапорт увесь час рэканструююць. Можа, дачакаемся тут Еўропы ці Амерыкі – я пра стыль, узровень. Каб “нацыянальны” гучала праўдзіва. Уяві сабе: аэрапорт імя Кастуся Каліноўскага! Ці Касцюшкі, Скарыны, Кіта, Багдановіча, Купалы – …

    Болей  →
  • Ордэн Белай Мышы. Уладзімір Арлоў

    Uladzimir Arloŭ. The Most Noble Order of the White Mouse

    Once upon a time there was a state that — by European standards — was really quite small. The state was a constitutional monarchy. Its population consisted of one king, of course, one prime minister, one head of the security service, one minister with responsibility for the police, and one public prosecutor.

    The country had just one criminal, a single political prisoner and a lone political refugee.

    Болей  →
  • Хвілінка. Ігар Бабкоў

    Ihar Babkoŭ. Moment. Excerpt from the novel

    This place was already in existence in Miensk back in our prolonged cold spell. Even now, when literally everything has changed, it’s still where I arrange to meet up with a few people on special occasions.

    Its name was simple enough for an era obsessed with plastic and silicone: Moment.

    Болей  →
  • Mindaugas Papinigis, Alvydas Šlepikas

    Альвідас Шляпікас — Бог дажджу. Урывак з кнігі

    Сігітас быў і смешны, і часам дурны. Але ніколі не меў грошай. Зрэдку меў, вядома, але яны вельмі хутка сканчваліся. Ён нікому не шкадаваў, вельмі хутка пускаў усё на вецер, а пасля нічога не памятаў, што камусьці ставіў, кагосьці частаваў. Сігітас быў з тых, хто надакучвае. Але часам ён прыдумваў такое, што яшчэ доўга ўсе рагаталі. У Жагунісаў раз выпівалі, а Сігітас як заўсёды клянчыць…

    Болей  →