saroka-cover

Сарока на шыбеніцы. Альгерд Бахарэвіч

…Гэты раман, гісторыя якога запазычаная ў вядомай карціны Пітэра Брэйгеля Старэйшага – гіпнатычная гісторыя жыцьця дзяўчыны Веранікі, німфаманкі-нарцысысткі, што жыве ў краіне, чымсьці падобнай да Беларусі, і працуе ва ўправе канцэнтрацыйных лягероў…

Product Description

…Сьвет, які стварае Бахарэвіч, нагадвае хутчэй мроі з прозы Кафкі або Набокава, але структурна “Сарока на шыбеніцы” – гэта мазаіка ў духу Картасара. Выдатная літаратурная спародненасць, якая сьведчыць ня толькі пра зьдзейсьненую аўтарам амбітную спробу далучыцца да найвялікшых чарадзеяў пяра, але і пра тое, што ён ставіць сабе штораз вышейшую творчую плянку…