“Украінскі чамаданчык” адкрыўся ў кнігарні “логвінаЎ”

IMG_4053У кнігарні логвінаЎ на Незалежнасці 37а свае палоўкі адчыніў «Украінскі чамаданчык» — невялічкая бібліятэчка ўкраінскай літаратуры, якая месціцца ў вінтажнай валізе. Нягледзячы на памеры, бібліятэка спраўна працуе — кожны ахвочы зможа ўзяць і пачытаць творы класічнай і сучаснай украінскай літаратуры на некалькіх мовах.

— Задача «Чамаданчыка» — даць уяўленне пра літаратуру нашай суседкі, — кажа аўтар ідэі літаратар Ігар Бабкоў. — А таксама прапанаваць украінскую высокую культуру ў якасці правадніка для беларускага грамадства ў сітуацыю разумення таго, што адбываецца ва Ўкраіне.

У «Чамаданчыку» будуць і далей назапашвацца ўкраінскія кнігі, а любы наведнік можа пазычыць кнігу адтуль на тыдзень-два. Кнігарня логвінаЎ таксама заклікае ўсіх ахвочых ахвяраваць кнігі для «Украінскага чамаданчыка».

Пра аўтара

Літаратурны дом Логвінаў © 2017 Усе правы абароненыя

Powered by WordPress