Калядны зварот кнігарні “логвінаЎ”

Дарагія сябры!

Кнігарня “логвінаЎ” уступіла ў складаны перыяд сваёй гісторыі. Як вы, магчыма, ўжо ведаеце, праз месяц нас чакае суд, у выніку якога нас могуць зачыніць. Фармальная падстава – гандаль кнігамі без ліцэнзіі міністэрства інфармацыі. Мы восем разоў звярталіся ў гэтае міністэрства і кожны раз адмовы рабіліся ўсё больш і больш кафкіянскія. Апошні раз нам адмовілі праз няправільна пазначаны паштовы індэкс.

Тым не менш, мы адкрытыя для вас. Прыходзьце!

Да канца года вас чакаюць наступныя імпрэзы:

А далей зычым вам вясёлых Калядаў і Новага года!

Пра аўтара
  • Ulad Uladzimirow

    ” Апошні раз нам адмовілі праз няправільна пазначаны паштовы індэкс.” – смех ды й годзе… няўжо гэта сапраўды было праблемай ?

    • Так :). Іншай праблемай было, напрыклад, – у анкеце ў графу “кантактны нумар” мы напісалі наш сапраўдны дзейсны тэлефон, але ў рэгістрацыйных дакументах пяцігадовай даўніны быў пазначаны іншы нумар, што таксама стала падставай для адмовы.
      Галоўная праблема ў тым, што рашэнне прымаецца роўна месяц (+паштовая затрымка). Вось так падаеш дакументы – а праз месяц індэкс няправільны.

Літаратурны дом Логвінаў © 2016 Усе правы абароненыя

Powered by WordPress