Аляксандар І. Бацкель. “Яблыневы маёнтак”

Аляксандар І. Бацкель – пісьменьнік, гісторык, нарадзіўся ў Нясвіжы. Скончыў Гістарычны факультэт БДУ. Жыў і працаваў у Мінску, пакуль не адважыўся з’ехаць на сялібу да бабулі. У суцэльнай адзіноце, аточаны свойскімі трусікамі, на ўлонні прыроды, застаўшыся самнасам са сваімі думкамі, Бацкель пачаў пісаць кнігі. Аўтар раману “Мімікрыя. Дасьледаваньне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценьнікаў”, кніг кароткай прозы “Маёнтак рыбы” і “Яблыневы маёнтак”.
26

урыўкі з кнігі “Яблыневы маёнтак”

катлета
раніца, стаю каля кухоннага стала, усе вокны і дзьверы наросхрыст, раблю ў задушлівым доме скразь¬няк, пакутую на алергію – пух паўсюль, і ад яго я нікуды не падзенуся, можна, вядома, падпаліць купку белай ваты, назапашанай у куце, але ёсьць вялікая верагод¬насьць, што і сам сябе спалю. я на кухні, чакаю кавы й мажу чорны хлеб цёмным паштэтам, і выгляд гэта-га паштэту выклікае ў маёй памяці мае асабістыя жыць¬цёвыя няёмкасьці, якія я стараюся ніколі не забываць і не паўтараць, але, вядома, калі аб чымсьці рупліва дбаеш, не прыкмячаеш, як гэтае нешта і парушаеш.
у школьнай сталоўцы нам заўсёды давалі катле¬ты, чорны хлеб і кампот, дзяўчаты гэта ня елі, а хлоп¬цы ўміналі порцыі за іх. пякотка – самае лепшае, што з намі здаралася пасьля сьняданку ў школе.
вось я ў школе каля стала, перада мною паднос са школьным «пайком», я бяру адну катлету, кла¬ду яе на хлеб і адпраўляю ў рот… і… трэба ж было гэтаму здарыцца, акурат у гэты момант я чыхаю, і з майго носа на самаробны бутэрброд, вылятае густая, тугая, празрыстая сапля і падае на катлету, і я, аўтаматычна яшчэ, зьбіраюся есьці і кусаю ўвесь гэты выбуховы складнік у руцэ.
аднаклясьнікі ня проста сьмяяліся – яны рага-талі… дзяўчаты адварочваліся й прыкрывалі свае вусны далонькамі, адсоўвалі свае кампоты…
і, каб удакладніць, як мне было няёмка, дадам толькі, што гэта была старэйшая кляса.

жыць
Гаспар К. прачнуўся, прыняў душ, выпіў кавы ўпрыкуску з кавалачкам шакалядкі, апрануўся ў горад, узяў торбу, паклаў туды гаманец, ключы ды мабільны тэлефон і, замест таго каб ісьці на працу, вырашыў зьмяніць лад свайго жыцьця, бо яму раптам усё падалося досыць нудным, шэрым і бессэнсоўным.
Гаспар К. выйшаў з дому і пайшоў у невядомым кірунку. ішоў ён так каля гадзіны, пакуль сапраўды не заблукаў, бо кожныя трыста крокаў ён збочваў па чар¬зе то ў левы бок, то ў правы, і такім чынам апынуўся ў невядомых мясьцінах, але гэтага яму было мала, каб зьмяніць жыцьцё, і ён злавіў таксоўку і наказаў кіроўцу, каб той вёз яго такім чынам: тры кілямэтры проста, а потым паварот у правы бок, ізноў тры кілямэтры проста, а потым паварот у левы бок, і так ён мусіць праехаць сто кілямэтраў.
праехаўшы сто кілямэтраў, Гаспар К. заплаціў кіроўцу, які глядзеў на яго вялікімі вачыма, і выйшаў з машыны акурат на бераг невядомае ракі.
Гаспар К. ішоў па беразе доўгі час, і недзе бліжэй да шостай ён знайшоў стары човен, на якім спусьціўся па рацэ на восемдзесят кілямэтраў і ступіў на бераг акурат у цэнтры абсалютна невядомага гораду.
Гаспар К. завітаў у бліжэйшую кнайпу, выпіў мясцовага піва, зьеў тры беляшы і пайшоў у блі-жэйшы шматпавярховік, дачакаўся, пакуль з пад’е-зду хтосьці выйдзе, увайшоў, спыніўся каля ліфта і пачакаў, пакуль той сам адчыніць перад ім дзьверы, ступіў у кабіну і з заплюшчанымі вачыма націснуў на кнопку.
Гаспар К. прыехаў на чацьвёрты паверх і такса¬ма з заплюшчанымі вачыма націснуў на званок.
ён пазваніў у кватэру нумар сорак чатыры, і яму адчыніла дзьверы жанчына. яна глядзела на Гаспара К. зь цікавасьцю, бо той быў апрануты ня так, як прынята ў іхным невялікім горадзе, і да ўсяго пазваніў у дзьверы аб адзінаццатай.
я Гаспар К., я раніцай выйшаў з дому, каб зьмяніць жыцьцё, і цяпер я буду жыць у вас.
нават ня ведаю, што вам сказаць, у мяне трое дзяцей, муж і маці, і ўсе мы жывем у трохпакаёўцы. можа быць, толькі калі на кухні… але вы праходзь¬це, ужо позна, вы напэўна стаміліся… хм… ну калі лёс, кажаце, то чаму б і не пажыць вам з намі, але вы будзеце другім мужам, першынство вам ніхто не дасьць, – адказала жанчына, якая акурат на днях ба¬чыла сон, быццам бы да яе ў дзьверы пазваніў не¬знаёмец.

эро
вось яскравы прыклад таго, што ня ўсе жан¬чыны так ужо любяць, калі ім цалуюць грудзі альбо пяшчотна іх лашчаць. у мяне была дзяўчына, якую ўсе крананьні, заляцаньні і засосы на такіх жада¬ных для мужчыны блізьнятках пакідалі абыякавай, я б нават сказаў – яе адразу цягнула на сон, быццам я яе пагладзіў па галоўцы, настройваючы на каля¬ровыя сны. я не здаваўся. шукаў эрагенныя кропкі: пругкі жывот – як быццам паказытаў… шыя – кашэ¬чае месца – ну пяцьдзясят на пяцьдзясят.
а потым выпадкова, калі мы разам ляжалі ў ваннай, я вырашыў зрабіць ёй масаж ступняў – і цуд! узбуджэньне, жаданьне, полымя жарсьці хвалямі захлынулі яе і мяне.
але мы зь ёй ня так доўга пражылі разам, бо мне гэтыя нажныя гульні надакучылі. вядома, у яе былі прыгожыя пальчыкі, якія я цалаваў, і пятач¬ка такая прывабная, па ёй прыемна было вадзіць пэнісам, але нешта ня склалася, і я, зьехаўшы на но¬вую здымную кватэру, а было гэта акурат на другім курсе, спаткаў Сабіну.
Сабіна – мара любога мужчыны: валасы курча¬выя, да попы, сама ўся зьбітая, пругкая, з прыгожымі грудзямі і шырокімі ружовымі смочкамі, яна да аду¬рэньня любіла сэкс і смачна паесьці. Узбуджалася яна проста як камэта, якая ўваходзіць у атмасфэру, ты да яе толькі дакрануўся, яна ўжо палае і накід-ваецца на цябе, як драпежнік, з зубамі і кіпцюрамі. яна для мяне, пасьля доўгіх пакутаў і пошукаў эрагеннасьці ў іншых жанчын, была вызваленьнем ад любых умоўнасьцяў, даходзіла да аргазму за лічаныя хвіліны і давала табе час не працаваць, падрыхтоўваючы жаночае цела для любошчаў, але займацца сэксам колькі хочацца, пакуль ня кончыш.
але жыцьцё з Сабінаю пакрысе пачало даво-дзіць мяне да вар’ятні.
вось я пішу выніковую працу па Ніцшэ, зразу¬мела, што тэрміны гараць сінім полымем, дэдлайн мінуў два дні як. заходзіць у пакой яна, мая курчавая смаката, і кажа: «блін, я больш так не магу, і чакаць цябе не зьбіраюся, і ў душ не пайду, мне тэрмінова патрэбны сэкс, і ніякіх ванных «дожджыкаў»!» я ёй адказваю, што мне б яшчэ паўгадзінкі – і буду воль¬ны, а яна і чуць нічога ня хоча, лезе пад стол і дастае з майткоў мой чэлес…
і такое вар’яцтва па два разы на дзень. я ўсур’ёз пачаў задумвацца, што зь ёй рабіць, бо гэта ж усе прыкметы німфаманіі.
неяк аднойчы, калі я чакаў вучаніцу, бо падза-рабляў рэпэтытарствам, за пяць хвілін да прыхо¬ду яе Сабіна проста атакавала мяне з двух скокаў, і вось карціна алеем: я стаю каля канапы, узмакрэлы, са спушчанымі штанамі, расшпіленай кашуляю, вось-вось хутка кончу, Сабіна на канапе галавою ў падушках, я бачу толькі яе сьпіну і часам пазіраю, як рухаюся ў ёй… дамафон звоніць ужо трэці раз… ужо-ўжо! хутка адчыню!
мая вучаніца глядзела на мяне ашалела, я ўвесь мокры, ад мяне пахне сэксам – твар чырвоны, валасы абы-як. сяджу насупраць і тлумачу ёй падзелы Рэчы Паспалітай, а ў ванным пакоі чутна, як Сабіна мыец-ца. альбо душам заканчвае справу, хто яго ведае.
мы зь ёй не пасьпелі разысьціся, яна зьехала вучыцца ў Мюнхэн і пакінула мне вялізарную валізу на колах, у якой месьціліся не яе рэчы, і яна абяцала свайму нейкаму былому хлопцу забраць іх у мяне.
і што я магу сказаць, за паўгода да мяне пры¬яжджала дзевяць розных «былых» мужчын, адзін забраў стары лэптоп, другі – два швэдры, трэці – цэлы пакунак каляровых шкарпэтак… і ва ўсіх былі аднолькавыя рысы, як яна любіць: няголенасьць, сьветлыя валасы, крыху поўнае цела, і я бачыў, што забіралі яны ня проста рэчы, а найкаштоўныя ўспаміны аб гарачым каханьні і рамантычных кур¬чавых валасах, якія належалі драпежніцы зь неаб¬межаваным апэтытам.

іржа
адзін амэрыканскі гуманіст, філянтроп і про¬ста файны чалавек Рэй Б. задаўся мэтаю вынайсьці сродак, які мог бы зьнішчыць зброю на ўсім сьве¬це і гэтым самым выратаваць насельніцтва Зямлі ад войнаў, сьмерці, гвалту і нянавісьці. Рэй Б. вырашыў яшчэ ў дзяцінстве, што абавязкова стане вучоным. і калі яму споўнілася трыццаць, на ягонай сьценцы ў кабінэце ўжо віселі адпаведныя даку¬мэнты, якія пацьвярджалі, што Рэй Б. – дасьледчык і вельмішаноўны прафэсар.
для свайго ўзросту гуманіст Рэй далёка зайшоў, але так і не вынайшаў панацэі ад вайны, ажно па¬куль выпадкова не сасьніў, што любая зброя баіц-ца праржавець… абсалютна любая: процітанка-вая, якая страляе снарадамі, аўтаматычная, якая страляе кулямі, і нават фантастычна-загадкавая – цеплавая і лазэрная, якая ўсё роўна зробленая з мэталу.
Рэй Б. нават не пасьпеў запатэнтаваць свой інструмэнт, а проста выправіўся да бліжэйшай вайсковай базы, і яму нават не давялося блізка пад’яжджаць на сваім джыпе. Рэй Б. спыніўся ў дзесяці кілямэтрах, уключыў прыладу, да якой былі прычэпленымі пяць акумулятараў у машыне, і праз сэкунду ў радыюсе ста кілямэтраў уся зброя раптам спарахнела, пакрылася ржою і скукожыла¬ся ў непрыдатныя камякі… танкі разьліліся на базе, як лужыны мэталу, нават паляўнічая зброя ў дамох звычайных амэрыканцаў павісла на сьценах і круках варанымі макаронамі.
Рэй Б. быў вельмі задаволены, з такім рады¬юсам дзеяньня яго ня хутка пасьпеюць знайсьці, і пакуль людзі будуць шукаць, ад чаго зброя пера-твараецца ў іржавыя камякі, ён пасьпее аб’ехаць на машыне ўсю Амэрыку, а потым паляціць у Эўразію… і ўва ўсім сьвеце настане мір!
Рэя Б. пасьпелі вылічыць і знайсьці, ужо калі ён цалкам раззброіў Штаты, Канаду і Лацінскую Амэры¬ку і сядаў у свой пэрсанальны дасьледчыцкі самалёт, каб ляцець разам з асыстэнтамі ў Эўропу. яго забілі палкамі дзіка раззлаваныя палкоўнікі і камандзіры, білі яго доўга, пакуль не стаміліся, а сам вялікі гуманіст не ператварыўся ў фарш…
– усё-ткі няма нічога лепшага за добра зробле¬ную драўляную біту, – прамовіў адзін з палкоўнікаў, і гэта былі апошнія словы ў жыцьці Рэя Б.
покі Амэрыка заставалася бяз зброі, пра гэта пасьпелі даведацца ўсе патэнцыйныя ворагі краіны, і, пакуль амэрыканцы, канадцы, аргентынцы, бра¬зыльцы ды іншыя шукалі галоўнага філянтропа, на заходнія кантынэнты было скінута каля тысячы атамных бомбаў, што ляцелі з тых бакоў, куды яшчэ не пасьпеў даехаць Рэй Б., які так марыў пра мір ва ўсім сьвеце.

Пра аўтара

Літаратурны дом Логвінаў © 2017 Усе правы абароненыя

Powered by WordPress